Аўтар: pARTisan, 03/01/2014 | COOL'OK ПАДЗЕЙ 2013 Актуаліі НАВІНЫ
2013: Прэміі / «ЛогвінаЎ» / кнігі
COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!
1. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. (Раскатурхала празаікаў, і яны нарэшце ўсхапіліся пісаць кнігі.)
2. Літаратурная прэмія «Дэбют» (фундатар Павал Бераговіч).
(Заглянула сонца і ў аконца маладых літаратараў.)
3. Скасаванне ліцэнзіі выдавецтва «ЛогвінаЎ». (Каб вам рукі паадбівала, паскуды.)
4. Рэгістрацыя публічнай арганізацыі «Літаратурны дом Логвінаў» у Літве. (Старадаўняй Літоўскай пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць…)
5. Лікбез па-беларуску «Мова ці кава». (Асабіста я выбраў бы іншы напой, але ўсё адно шыкоўна.)
6. Расійскі бізнесовец Павал Бераговіч (Падкарытны) набыў разбураную сядзібу ў Падароску і пачаў там ствараць музей Беларускай шляхты. (За нашу і вашу свабоду!)
7. Новыя альбомы калекцыі «рАРТisan», серыя кніг «Бібліятэкі «Беларускі калегіум» і яшчэ два-тры дзясяткі кніг, вартых увагі. Асобна адзначу пераклады, сярод якіх ёсць некалькі сапраўдных перлін.
(Толькі хто ўсё гэта будзе чытаць, акрамя сяброў журы літаратурных конкурсаў?)
COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!